Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦІХАМІРАВА Зінаіда Аўрамаўна
[1913, Магілёў — ?], педагог. Вышэйшую адукацыю атрымала ў 1930-я г. Выкладала ў МВПІ. Выйшла замуж, гадавала дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Тыфліская, д. 4, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.4.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў ППК. Накіравана ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная), але, хутчэй за ўсё, у лагер не трапіла, бо 29.5.1946 была вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 6.4.1995. Асабовая справа Т. № 36223-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.