Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САЛАВЕЙ Фёдар Антонавіч 

САЛАВЕЙ Фёдар Антонавіч

[1913, в. Прошчыцы Слуцкага пав. — 19.8.1942, ГУЛАГ], верагодна, брат Уладзіміра Антонавіча і Івана Антонавіча Салаўя. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту токар завода імя Варашылава ў Мінску. Арыштаваны 11.11.1932. Асуджаны 10.4.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер АДПУ Комі АССР (Пячора). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 31.5.1968. Асабовая справа С. № 25668-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".