Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЙЗЕЛЬ Лейб Ёселевіч
[1911, мяст. Чырвоная Слабада Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог, літаратар. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік газ. «Піянер Беларусі». Арыштаваны 29.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Акольная, д. 13/12, кв. 10. Асуджаны рашэннем органаў дзяржаўнай улады 21.1.1938 як «член контррэвалюцыйнай яўрэйскай нацыяналістычнай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі, потым Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. У 1949 высланы ў Нарыльск. Вызвалены 14.7.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.7.1955. Асабовая справа М. № 5524-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.