Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАТКЕВІЧ Міхаіл Мікалаевіч
[1910, в. Ужа Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 9.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту энергетык завода «Газаапарат». Арыштаваны 12.9.1937 у Маскве па адрасе: Сіроцкі зав., д. 16, корп. 5, кв. 120. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.11.1937 за «сувязі з актыўнымі членамі ПАВ» і за «шкодніцкую дзейнасць на заводзе» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.10.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 312–313]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.