Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАДЗЕЧКА Андрэй Канстанцінавіч 

РАДЗЕЧКА Андрэй Канстанцінавіч

[1909, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], урач. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту ваенны ўрач трэцяга рангу, начальнік ветэрынарнай службы вайсковай часці № 6825. Арыштаваны 17.7.1938 у Томску. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1938 як «член контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі» да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.8.1957.

Кр.: Книга памяти томичей.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".