Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАКЛАКОЎ Глеб Нічыпаравіч
[1908, Мінск — ?], фізік. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Балотнага інстытута «ВСКШ» (?). Арыштаваны 18.12.1936 у Мінску па адрасе: вул. Красівая, д. 7/1, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 8.6.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 11.4.1959. Асабовая справа М. № 13975-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.