Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЕДНІК Васіль Варфаламеевіч
[1907, Обруб, цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена — 4.11.1937, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Томскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 20.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.2.1960.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.