Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШВЕЦ Меер Беркавіч 

ШВЕЦ Меер Беркавіч

[1907, мяст. Домбровіцэ Саржоўскага (?) пав., цяпер Польшча — 4.11.1937, Віцебск, НКВД], работнік культуры. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас арышту дырэктар Віцебскага абл. тэатра (?). Арыштаваны 26.8.1937 у Віцебску па адрасе: Смаленская шаша, д. 6. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 22.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 26.10.1959. Асабовая справа Ш. № 8576-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".