Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЕТУХОЎСКІ Іосіф Іосіфавіч
[1907, в. Курганы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], селянін-аднаасобнік, потым каталіцкі манах. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1946 уступіў у манаскі ордэн францысканаў. Паводле матэрыялаў следства, «перастаў займацца грамадска-карыснай работай і, прыкрываючыся рэлігіяй, займаўся антысавецкай дзейнасцю»: вёў прапаганду, дамагаўся адкрыцця ў Мінску касцёла, праводзіў дома малельныя сходы, захоўваў рэлігійную літаратуру. Арыштаваны 30.8.1957 у пас. Калодзішчы Мінскага р-на. Асуджаны 14.11.1957 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.9.1993 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа П. № 35622-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 86127.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Літ.: 580, с. 393.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.