Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МУХІН Павел Максімавіч
[1907, в. Забалоцце Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 30.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Ветэрынарная, д. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.