Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛАГУТЧЫК Андрэй Спірыдонавіч
[1906, в. Цытва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі p-н Мінскай вобл. — 13.11.1943, ГУЛАГ], вайсковец (?). З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажаніўся, гадаваў траіх дзяцей. У 1942—43 у складзе бpыгады паpтызан капітана М.Нікіціна. Арыштаваны 10.1.1943. Асуджаны 25.9.1943 за «шпіянаж» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 25.6.1957 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 18058-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў .
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.