Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЕВЯРЫНАЎ Сцяпан Пятровіч
[1906, в. Выдрыца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 14.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інжынер электрасеткі Ленэнерга. Арыштаваны 27.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Вялікая Пушкарская, д. 1, кв. 8. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны асобай «тройкай» НКВД 10.12.1937 за «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 283–284]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.