Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЫЛЬНІКАЎ Пётр Міхайлавіч
[1905, Рыбінск Яраслаўскай губ., цяпер Яраслаўская вобл., Расія — 3.12.1937, Віцебск, НКВД], вайсковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік штаба эскадрыллі (40-я авіяцыйная брыгада). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.7.1937 у Віцебску па адрасе: Авіягарадок, д. 5, кв. 30. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.11.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.8.1957. Асабовая справа М. № 12186-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 116–117]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.