Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ФІШАР Навум Ісакавіч 

ФІШАР Навум Ісакавіч

[1905, Мінск — ?], упаўнаважаны ЦК Яўрэйскай камуністычнай рабочай партыі «Паалей Цыён». Атрымаў сярэднюю адукацыю. Арыштаваны 3.12.1925 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 78, кв. 1. Асуджаны 29.1.1926 калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю і сувязь з нелегальнай сіянісцкай арганізацыяй» да 3 гадоў ссылкі і 3 гадоў пазбаўлення правоў. 18.9.1926 высланы ў Сімферопаль, потым у Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 3.6.1992. Асабовая справа Ф. № 34091-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Ф.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".