Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛАЗУТА Юрый Юр’евіч
[1905, в. Бародзічы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 31.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям’і бел. рабочага. Падчас арышту старшыня калгаса в. Акішава. Арыштаваны 4.8.1937 на ст. Адзінцова Кунцаўскага р-на Маскоўскай вобл. па адрасе: Інтэрнацыянальны тупік, д. 7. Асуджаны «тройкай» НКВД 19.10.1937 як «кіраўнік тэрарыстычнай групы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 21.12.1957. Асабовая справа Л. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.