Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАШКЕВІЧ Павел Рыгоравіч
[1904, Стары Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Быхаў Магілёўскай вобл. — 14.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Апошняе месца работы — старшыня райплана Араніенбаўмскага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 3.8.1937 у Араніенбаўме Ленінградскай вобл. па адрасе: вул. Параходная, д. 5. Асуджаны «тройкай» НКВД 10.12.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 313–314]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.