Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЮЗВЮК Вадзім Мітрафанавіч
[1904, в. Сувораўскі Штаб Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 8.12.1937, Санкт-Пецярбург, НКВД], лекар. З бел. сям’і. Апошняе месца работы — урач Тархоўскага санаторыя Ленінградскай ВА. Арыштаваны 3.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Пестэля, д. 11, кв. 85. Асуджаны 2.12.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «шпіянаж» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.