Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАКЕВІЧ Міхаіл Міхайлавіч 

РАКЕВІЧ Міхаіл Міхайлавіч

[1904, в. Клепачы Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 8.12.1937, Ленінград, НКВД], навучэнец. З бел. сям’і. У 1930 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Ваенна-медыцынскай акадэміі Чырвонай арміі. Арыштаваны 28.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Боткінская, д. 5/7, кв. 21. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".