Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РАМАНОВІЧ Канстанцін Ціханавіч
[1904, в. Каменка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі p-н Віцебскай вобл. — ?], работнік культуры. З сялянскай сям’і. У 1920—22 у Чырвонай арміі. Атрымаў вышэйшую адукацыю. З 1925 член ВКП(б). Падчас арышту загадчык бібліятэкі Мінскага садова-агаpоднага інстытута. Арыштаваны 13.9.1933 у Лошыцы (цяпер у межах Мінска). Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю, потым Каpагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены ў 1938. У 1941 пайшоў добраахвотнікам на фронт, у канцы 1941 — пачатку 1942 трапіў у палон. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Р. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.