Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МУЛЯРЧЫК Аляксей Мартынавіч
[1904, в. Зарудаўе Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. — 8.12.1937, Ленінград, НКВД], навучэнец. З бел. сям’і. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту студэнт Інстытута савецкага права. Арыштаваны 17.11.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Ардынарная, д. 5, кв. 32. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.