Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАРОЗАЎ Сяргей Фёдаравіч
[1903, Клінцы Бранскай губ., цяпер Бранскай вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дацэнтам у БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Інвалід па зроку. Арыштаваны 30.8.1944 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 18.1.1945 як «памагаты немцаў» і за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД (Марыінск, Кемераўская вобл.). Вызвалены 7.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 1.7.1966. Асабовая справа М. № 19503-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 87–88]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.