Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШВАЙКО Мікалай Іосіфавіч
[1903, в. Морач Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], музыкант. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту саліст Беларускага тэатра оперы і балета. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.1.1945 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 39, кв. 5. Асуджаны 3.10.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.12.1989. Асабовая справа Ш. № 29398-с захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.