Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТАРАДУБ Павел Макаравіч 

СТАРАДУБ Павел Макаравіч

[1903, в. Вялікія Бясяды Мінскага пав., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў загадчыкам вытворчага сектара (аддзела) МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Прымаў удзел у 2-й сусветнай вайне. Арыштаваны 26.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 24, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.9.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Мінскім абл. судом 26.6.1990. Асабовая справа С. № 31017-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".