Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЯЖЭЦКІ Вікенцій Карлавіч
[1902, в. Скрыпчана Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія — 8.12.1937, Ленінград, НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Падчас арышту палітрук 3-га асобнага інжынерна-аэрадромнага батальёна, член ВКП(б). Арыштаваны 27.9.1937 у ваенным гарадку ў в. Ропша Краснасельскага р-на Ленінградскай вобл. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.