Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САЛЕЙ Анатоль Рыгоравіч
[1902, в. Кунцаўшчына Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?], навуковец. З памешчыцкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас арышту навуковы супрацоўнік БелАН. Арыштаваны 22.12.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 20.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовая справа С. № 17157-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.