Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РЫБАКОЎ Міна Адамавіч
[1902, в. Калінаўка Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — 15.12.1937, Мінск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык вучэбнай часткі Мінскага тэхнікума ўліку народнай гаспадаркі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 51, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.11.1937 за «прыналежнасць да польскіх разведорганаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа Р. № 10972-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.