Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САНОЦКІ Барыс Антонавіч
[1901, Нова-Александрыя Люблінскай губ., цяпер Люблінскае ваяв., Польшча — 13.11.1938, Мінск, НКВД], навуковец, педагог. З дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 6.7.1938. Асуджаны «тройкай» НКВД 13.11.1938 як «шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 16.1.1989. Справа С. № 11352-с захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.