Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАРОЗАЎ Васіль Уладзіміравіч 

МАРОЗАЎ Васіль Уладзіміравіч

[1901, в. Раманаўка, цяпер Курмышскі р-н Ніжагародскай вобл., Расія — ?], вайсковец. З рускай сялянскай сям’і. Удзельнік грамадзянскай (1918—20), савецка-фінляндскай (1939) і 2-й сусветнай войнаў. У міжваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю, уступіў у КПСС (1940). Падчас арышту тэхнік-планавік вайсковай часці № 34490. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 9.8.1957 у Брэсце па адрасе: вул. Маякоўскага, д. 8. Асуджаны 3.3.1958 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР (пас. Явас; п/с 385/11) Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.4.1980 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 7220-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".