Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШЫНКЕВІЧ Андрэй Цярэнцевіч 

ШЫНКЕВІЧ Андрэй Цярэнцевіч

[1901, в. Пякалічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. З 1919 у Чырвонай арміі. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1933 сакратар парткама БДУ. У 1936—37 начальнік упраўлення адукацыі дарослых наркамата асветы БССР, адначасова аспірант БДУ. Арыштаваны 28.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 3, кв. 4. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.8.1939 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва ў галіне асветы» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Новасібірскай вобл. Другі раз арыштаваны 4.5.1949 і 31.8.1949 асуджаны да ссылкі ў в. Верхняя Омка Татарскага р-на. Вызвалены ў 1955. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 5914-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".