Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ТРУТКО Іосіф Іванавіч
[1900, Дуброўна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 15.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Дарагамілаўскага хімічнага завода імя Фрунзе ў Маскве. Арыштаваны 14.12.1937 у Маскве па адрасе: вул. Малая Лубянка, д. 16, кв. 48. Асуджаны 15.2.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.3.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.