Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЛЮТА Юлій Міхайлавіч 

ПЛЮТА Юлій Міхайлавіч

[1900, в. Курдзекі Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 10.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інжынер-мантажнік завода «Электрык». Арыштаваны 27.7.1937 у Ленінградзе па адрасе: Васільеўскі востраў, 6-я лінія, д. 51, кв. 20. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".