Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЯНКЕВІЧ Кірыяк Іванавіч
[1900, в. Комлеўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі p-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Віцебскага навукова-даследчага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.6.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа С. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 343]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.