Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЭПЕЛЬБАЎМ Леанід Маркавіч
[1900, Адэса, цяпер Украіна — 1.9.1938, Мінск, турма НКВД], кінааператар. З сям’і службоўца. Падчас арышту працаваў у Белдзяржкіно. Арыштаваны 26.1.1838 у Мінску. Асуджаны 25.5.1938 «тройкай» НКВД як «агент польскай разведкі і ўдзельнік эсэраўскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.3.1957 калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Э. № 10098-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.