Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЦЯЦЭНКА Вольга Аляксандраўна 

СЦЯЦЭНКА Вольга Аляксандраўна

[1899, Градзійск Варшаўскай губ., Польшча — ?], перакладчыца. З сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 25.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Красная, д. 13, кв. 1. Асуджана 3.10.1945 за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Вызвалена 5.5.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.6.1958 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 11901-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".