Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАКАЎЧЫК Юстын Мікалаевіч
[1899, в. Пацавічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. — 20.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1932 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інспектар па працы абл. камітэта Саюза рабочых камунальна-жыллёвага будаўніцтва. Арыштаваны 26.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: канал Грыбаедава, д. 109, кв. 27. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.12.1937 за «здраду радзіме» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.