Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦУКЕРМАН Герш Мацісавіч
[1898, Кобрын Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. — ?], службовец. З сям’і служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў памочнікам (нам.) бургамістра ў Кобрыне. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 29.4.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 41. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 27.8.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа Ц. № 7639-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.