Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЧЫЖЭЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч 

ЧЫЖЭЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч

[1898, в. Свірыдавічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 16.8.1938, Масква, НКВД], навуковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Маскоўскага нафтавага інстытута імя Губкіна. Арыштаваны 19.1.1938 па адрасе: Маскоўская вобл., Рэўтаўская нафтабаза, д. 3, кв. 8. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.8.1938 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы». Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.8.1989.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".