Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СМІРНОЎ Андрэй Георгіевіч 

СМІРНОЎ Андрэй Георгіевіч

[1898, в. Обаль Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык аддзела размнажэння і селекцыі Навукова-даследчага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 23.5.1933 пад Мінскам у саўгасе «Малая Сляпянка». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Кемераўскай вобл. (Марыінск, Новасібірск). Вызвалены 12.10.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа С. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".