Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШАКАЛЬСКІ Васіль Васілевіч
[1898, в. Нараў Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — ?], эканаміст. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік-эканаміст тытунёвай фабрыкі. Арыштаваны 12.8.1941 у Алма-Аце. Асуджаны асобай нарадай НКВД Казахскай ССР 4.7.1942 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Казахскай ССР 29.4.1989.
Кр.: Книга Скорби.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.