Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МІХАЛЬЧЫК Рыгор Севасцьянавіч 

МІХАЛЬЧЫК Рыгор Севасцьянавіч

[1898, в. Вербалаты Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], лекар, верагодна, брат Аляксандра Міхальчыка. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Падчас арышту асістэнт Хірургічнай клінікі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 133, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1933 як «член нацдэмаўскай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа М. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".