Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕВІН Манес Ізраілевіч 

ЛЕВІН Манес Ізраілевіч

[1898, Беласток, цяпер Польшча — 22.11.1937, Мінск, НКВД], журналіст, верагодна, брат Майсея Левіна. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела інфармацыі яўрэйскай газ. «Октобэр». Член ВКП(б). Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 22. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 17.11.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Л. № 30453-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".