Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАРЭЦКІ Іосіф Іосіфавіч
[1897, в. Траццякі Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. — 9.2.1938, Курск, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік штаба стралковай дывізіі. Арыштаваны 3.11.1937 у Курску па адрасе: вул. Леніна, д. 31, кв. 2. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.5.1957.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 92–93]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.