Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЛОСКІ Міхаіл Іванавіч 

ПЛОСКІ Міхаіл Іванавіч

[1897, в. Снегі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 6.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інжынер-будаўнік завода імя Молатава. Арыштаваны 2.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Кіраўскі пр., д. 18/13, кв. 30. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.10.1937 за «шпіянаж» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".