Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФІЛІПОВІЧ Міхаіл Станіслававіч
[1897, в. Засіціна Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Себежскі р-н Пскоўскай вобл., Расія — 20.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — майстар механічнага цэха Інстытута прыкладной фізікі. Арыштаваны 26.8.1937 у Новым Пецяргофе Ленінградскай вобл. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.9.1937 за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр. : Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.