Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ТКАЧЭВІЧ Іван Міхайлавіч
[1897, в. Вензавец Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 28.6.1938, Мінск, НКВД], службовец. З сялянскай сям’і. У 1917 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 20.11.1937 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 7, кв. 8. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як «член контррэвалюцыйнай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 11.5.1957. Асабовая справа Т. № 10287-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.