Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НІЗОЎЦАЎ (НІЗАЎЦОЎ) Мікалай Федасеевіч
[1896, Вялікі Усцюг Валагодскай губ., цяпер Валагодская вобл., Расія — 8.2.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям’і службоўца. У 1918 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. наркам земляробства БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Вызвалены ад займанай пасады пастановай пленума ЦК КП9б0Б 29.7.1937. Арыштаваны 4.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 2, кв. 8. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 8.2.1938 як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі «правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 15.12.1956. Асабовая справа Н. № 8173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.