Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШАБЕКА-ЖУРБА Іван Іванавіч 

ШАБЕКА-ЖУРБА Іван Іванавіч

[1896, в. Смародзінка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 2.2.1940, Масква, НКВД], дыпламат. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919 уступіў у ВКП(б). Да арышту другі сакратар пасольства СССР у Токіо. Арыштаваны 27.3.1939 у Маскве па адрасе: Вялікі Камсамольскі зав., д. 3а, кв. 15. Асуджаны 1.2.1940 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".