Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ТАРАСЕВІЧ Стафан Феліксавіч
[1895, Свянцяны Вілейскага пав., цяпер Літва — ?], артыст. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту саліст Белгорэстрады. Арыштаваны 9.7.1940. Асуджаны 12.4.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 23.9.1941, верагодна, як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.11.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Т. № П-10494 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.