Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦЯРЛЯЕЎ Дзмітрый Піліпавіч
[1895, мяст. Чавусы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік штаба часці 32 «ВОХР НКС» (?). Арыштаваны 16.10.1940 у Алма-Аце. Асуджаны трыбуналам войскаў НКВД 10.11.1940 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Казахскай ваеннай пракуратурай 7.1.1998.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.