Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЮРКЕВІЧ Самуіл Саламонавіч
[1895, Лодзь, Польшча — 1.9.1938, Мінск, НКВД], навуковец. З сям’і рабочага. У 1914—18 член яўрэйскай арганізацыі «Паалей-Цыён». У 1926 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.3.1938 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 26.5.1938 за «шпіянаж на карысць польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.4.1958. Асабовая справа Ю. № 11684-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.